top of page

Чаму знаходжанне «Вагнера» ў Беларусі выгаднае Лукашэнку і Пуціну?


Відавочна, што перанос «Вагнера» на тэрыторыю Беларусі павінен быў бы быцьвыгадны Лукашэнку і Пуціну. І калі спачатку, пасьля так званага няўдалага дзяржаўнага перавароту ў Расеі, Лукашэнка выглядаў і публічна іграў «выратавальніка», то пазьней яго роля некалькі зьмянілася.


З «выратавальніка» ён стаў лідэрам ці нават хацеў выступіць уладальнікам «Вагнера». З яго вуснаў гучалі заявы аб планах байцоў Прыгожына. Ён паехаў на сустрэчу з Пуціным, каб вырашыць фінансавыя пытанні адносна «вагнераўцаў». І з усяго гэтага становіцца відавочным, што Лукашэнка, размясціўшы на тэрыторыю Беларусі наймітаў ПМК, імкнуўся ўмацаваць свае пазіцыі і гарантаваць сабе захаванне ва ўладзе.


Аднак з прыходам «вагнераўцаў» пазіцыі Лукашэнкі, наадварот, пахіснуліся. Таму што, даўшы прытулак у Беларусі жаўнерам кампартыі Прыгожына, дыктатар не быў гатовы дазволіць ім пайсці сваім шляхам. Ён імкнуўся кантраляваць іх ва ўсім. Таму былі розныя заявы, ад «наступу на Варшаву» да «яны нікуды не збіраюцца наступаць»


Што да Пуціна, то байцы Вагнера працуюць для яго надзейнымі назіральнікамі. Яны сочаць за паводзінамі дыктатара Беларусі, і пры неабходнасці маюць магчымасць умяшацца ў сітуацыю. Напрыклад, калі Лукашэнка не пагодзіцца на нейкую іншую прапанову Расейскай Фэдэрацыі ці яшчэ што. Дзеля гэтага «вагнераўцы» цяпер актыўна лазяць ва ўсе сілавыя структуры Беларусі.


Нагадаем, што напярэдадні Пуцін у чарговы раз паспрабаваў брудна ўцягнуць Беларусь у крывавую вайну супраць Украіны.


Хутчэй за ўсё, гэтая спроба не апошняя. Таму Пуціну патрэбны «свае людзі» са зброяй на тэрыторыі Беларусі. За магчымы «план Б», у якім можа не быць месца Лукашэнку.

Comments


bottom of page