top of page

Беларусь будзе вызваленая, — Кабанчук.



Рэжым Лукашэнкі перазагрузіцца, і памылак больш не будзе. Пра гэта заявіў намеснік камандзіра палка ім Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.


Паводле яго слоў, у хуткім часе атрад папоўніцца тысячамі беларусаў з ЕС.


«Рымейку 20-га года не будзе! Мы праводзім масавую падрыхтоўку ў ЕС, куды з'ехала шмат беларускіх патрыётаў. Частка зь іх не гатовая ваяваць за Ўкраіну (хаця многія ваююць у складзе палка), але ўсе як адзін — за свабоду Беларусі. Гэта наша краіна!», — сказаў Кабанчук.


«Мы не баімся! Вядома, будзе цяжка, калі ўсё пачнецца, усе баяцца вайны, але, зразумейце, дыктатар усё зламаў сваім саўдзелам у агрэсіі і ў справе размяшчэння ядзернай зброі!», - кажа Кабанчук. — Нам усім трэба быць гатовымі. Мы будзем даваць усе ўказаньні і для грамадзкасьці, і для сілавікоў, каб людзі дакладна разумелі, куды ісьці і што рабіць».


Паводле байцоў, Лукашэнка канчаткова пацьвердзіў сваю прыхільнасьць да Расеі, даўшы згоду на разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Рэспубліцы Беларусь. Разам з тым ідуць перамовы наконт удзелу ў баявых дзеяннях беларускай арміі.


Заявы дыктатара аб тым, што Беларусь яго падтрымлівае, не маюць пад сабой падстаў, упэўненыя ў апазіцыі.



«Калі ён (Лукашэнка — рэд.) заявіў, што ў нас усяго каля 400 апазіцыянераў, а яны ўсіх ведаюць пайменна, ведаюць, хто на што здольны, — гэта адно. А 20-ы год паказаў, што ўсё насамрэч ня так», — адзначылі ў палку Каліноўскага.


Паводле байцоў, цяпер Беларусь актыўна ўцягваюць у вайну: «З тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз Украіну праляцела каля 800 ракет. І гэта яшчэ не канец, кажуць каліноўцы. — Цяпер яны носяць ядзерную зброю. Зразумейце, гэта не выстава ВДНГ!».


На думку Вадзіма Кабанчука, карма для рэжыму непазбежная. Усе ўжо бачаць, што адбываецца на прымежных з Украінай тэрыторыях.


Бумеранг вяртаецца.


Чакаем.

Comentarios


bottom of page