top of page

Падпісваеш дамовы з акупаванымі тэрыторыямі? Рыхтуйся да наступстваў!


Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга адрэагаваў у Facebook на падпісанне рэжымам Лукашэнкі пагадненняў з акупаваным Расеяй Крымам.


«Падпісанне беларускіх абласцей і гарадоў дамоваў з акупацыйнымі органамі крымскай «улады» з’яўляецца дэманстрацыяй прызнання Рэспублікай Беларусь расейскай акупацыі. Гэтыя злачынныя дзеяньні супраць украінскай дзяржавы будуць мець наступствы для суб’ектаў, якія грэбуюць міжнародным правам», — заявіў дыплямат у сацсетцы.


Ён таксама падкрэсліў, што Расія наўмысна заахвочвае іншыя дзяржавы наладжваць адносіны з часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны. Бо яна зацікаўленая менавіта ў тым, каб падпісваць такія дакумэнты, якія фіксуюць ускоснае прызнаньне кім заўгодна «легітымнасьці» расейскай акупацыі.

«Нам вядома як мінімум пра сем пагадненняў абласцей і гарадоў Беларусі з акупацыйнымі ўладамі аб ТОТ АР Крым», — падкрэсліў Сыбіга.


Ён таксама паведаміў, што толькі ў чэрвені горад Віцебск і Віцебская вобласць Беларусі, грэбуючы нормамі міжнароднага права, заключылі «пагадненні» з акупацыйнымі ўладамі гарадоў украінскага Крыму — Сімферопаля і Феадосіі, а таксама «Саветам міністраў» і «Міністэрства культуры і турызму» Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Сакскага раёна паўвострава. У гэты пералік можна ўключыць і пратакол аб намерах стварыць свабодную эканамічную зону «Віцебск — ТОТ Крым». Акрамя таго, кіраўнікі Мінгарсавета і гарвыканкама падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве з акупацыйнымі ўладамі Севастопаля,


«Няма сумневу, што такія дзеяньні не маглі адбыцца без дазволу вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, то бок усе гэтыя „дамоўленасьці“ зьяўляюцца адкрытай і дакумэнтаванай дэманстрацыяй прызнаньня Рэспублікай Беларусь расейскай акупацыі, ", - падкрэсліў першы намеснік міністра.


Паводле яго слоў, усе факты супрацьпраўных дзеянняў, якія ствараюць пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, дакладна фіксуюцца праваахоўнымі органамі нашай дзяржавы, праводзіцца адпаведнае расследаванне, вынікі якога не пакінуць беспакаранымі датычных і будзе прыцягнуты да адказнасці.


«Украіна ўжо прыняла адпаведныя меры рэагавання на згаданыя супрацьпраўныя дзеянні. Афіцыйныя асобы, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і падпісанні такіх «дакументаў», будуць разглядацца на прадмет прымянення нашымі партнёрамі па санкцыйнай кааліцыі санкцыйных абмежаванняў», — адзначыў дыпламат.


Фактычна Лукашэнка быў вымушаны стаць выратавальнай саломінкай Крыму — «хоць з намі нехта і супрацоўнічае», але «міжнароднае прызнаньне» гуляе адзін чалавек. Наўрад ці ён зможа нешта эканамічна выйграць ад падпісання такіх кантрактаў. Але санкцыі і палітычныя наступствы не прымусяць сябе чакаць.

Comments


bottom of page