top of page

Санкцыі для грамадзян Расеі і Беларусі павінны застацца рознымі


Сейм Літвы зрабіў правільна, усталяваўшы розныя абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі, і гэтае рашэнне павінна заставацца ў сіле, лічыць спікер парламента Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн. Пра гэта яна заявіла журналістам пасля сустрэчы з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, якая адбылася ў Вільні.


Рашэнне аб уніфікацыі абмежаванняў для грамадзян Расіі і Беларусі Сейм павінен разгледзець восенню.


Нагадаем, што пасля змянення сітуацыі з бяспекай прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і некаторыя іншыя палітыкі заклікалі восенню перагледзець новыя абмежаванні для грамадзян Беларусі на ўезд у краіну. Калі іх аб'яднаць з санкцыямі, уведзенымі супраць грамадзян Расіі вясной, гэта яшчэ больш ускладніць прыезд беларусаў у Літву і набыццё нерухомасці, лічыць LRT.


Сама Сьвятлана Ціханоўская занепакоеная тым, што адпаведная прапанова ўвогуле зьявілася ў парадку дня літоўскага парлямэнту.


«Я перакананы, што расейцам і лукашэнкаўскай прапагандзе гэта будзе толькі на карысьць, бо яны робяць усё, каб пасварыць нас, прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі, з літоўцамі. Я заўсёды паўтараю — вельмі важна не ставіць беларусаў у адзін кош з расейцамі, таму што мы абсалютна розныя!» — кажа Ціханоўская.


У той жа час яна разумее, што мінскі рэжым можа імкнуцца заслаць у Літву правакатараў і шпіёнаў, але, на думку лідэра беларускай апазіцыі, вельмі важна адрозніваць расейцаў і беларусаў. Таксама, на думку Ціханоўскай, важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму Лукашэнкі.

Comments


bottom of page