top of page

Да дня гадавіны пратэстаў Канада абвясціла аб новых санкцыях супраць Беларусі


Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Мелані Джолі ў дзень трэцяй гадавіны пратэстаў у Беларусі супраць рэжыму самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Гэта стала своеасаблівым «падарункам» рэжыму і яго паслугачам у Беларусі.


«Прайшло 3 гады пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, якія адбыліся пасля кампаніі, азмрочанай сістэматычнымі рэпрэсіямі выбаршчыкаў, уключаючы гвалт з боку дзяржавы ў дачыненні да пратэстоўцаў, актывістаў і журналістаў. З таго часу сур'ёзная несправядлівасць беларускіх уладаў супраць уласнага народа не спынілася», — гаворыцца ў заяве.


Новы пакет санкцый будзе распаўсюджвацца на 9 фізічных асоб і 7 арганізацый Беларусі ў адпаведнасці з законам «Аб спецыяльных эканамічных мерах». Увядзенне новага пакета абмежаванняў выклікана сістэматычнымі грубымі парушэннямі правоў чалавека, якія адбываюцца ў Беларусі. І скіраваны супраць асобаў, якія маюць дачыненне да пастаянных парушэнняў Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у прыватнасці праз Беларусь пры яе падтрымцы.


Сярод тых, хто падпадае пад новыя санкцыі, — дзяржаўныя чыноўнікі, суддзі і паплечнікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэлебачання Іван Міхайлавіч Эйсмант.


Новы пакет абмежаванняў распаўсюджваецца таксама на Міністэрства абароны Беларусі, унутраныя войскі МУС Беларусі, а таксама а таксама ваенныя вытворчыя і тэхналагічныя кампаніі.


Звяртаем увагу, што з 2014 года Канада ўвяла санкцыі супраць больш чым 2600 фізічных і юрыдычных асоб у Расіі, Беларусі, Украіне і Малдове, якія маюць дачыненне да парушэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.


Нядаўна новыя санкцыйныя абмежаванні для Беларусі таксама ўведзены ЕС


Увогуле Лукашэнку ужо тры дзесяцігоддзі заклікі да санкцый супраць Беларусі. І відавочна, што пакуль у Беларусі дзейнічае таталітарны дыктатарскі рэжым, разлічваць на змякчэнне абмежаванняў няма сэнсу.

Comments


bottom of page