top of page

Сітуацыя вакол манеўраў беларускага войска трагікамічная



«Лукашэнка сам ствараў напружанне на мяжы, сам здымаў напружанне», — паведамляюць украінскія каналы. Але застаецца пытанне, навошта было нагнятаць гэтае напружанне, пагражаць дыверсантам, расплатай, ганяць туды-сюды салдат і тэхніку, а потым іх вяртаць?

«Сітуацыя вакол манеўраў беларускага войска ля беларуска-ўкраінскай мяжы насамрэч трагікамічная», — адзначае ў экспрэс-каментары «Салідарнасці» наш эксперт, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда. — Трагікамічна тое, што гэтыя манеўры поўныя імітацыі, піяру і крывавых гульняў.

У сакавіку-кастрычніку 2022 года сотні ракет праляцелі з тэрыторыі Беларусі над тэрыторыяй Украіны, і Украіна пра гэта не забылася.

Таму, калі Лукашэнка пачынае гаварыць пра сваю міралюбнасьць, гэта выглядае, з аднаго боку, даволі сьмешна, а з другога — гэта сьмех са сьлязьмі на вачах, бо ягоная «міралюбнасьць» каштавала шмат чалавечых жыцьцяў.

Але калі вярнуцца да рэальнай сітуацыі, то Лукашэнка баіцца ўцягваць сваё войска ў вайну супраць Украіны. Ён баіцца, што Масква яго да гэтага прымусіць (а варта адзначыць, што пасля 24 лютага 2022 года павадок, на якім Крэмль трымае Лукашэнку, становіцца ўсё карацейшым, таму ён вымушаны дзейнічаць так, каб трохі аслабце).

Гэта, мяркуе палітолаг, прычына імітацыі беларускім рэжымам «небяспекі» на беларуска-ўкраінскай мяжы, каб адбіць яе, трэба было падцягваць «Паланэзы» і «Іскандэры».


Але кожны, хто мае цвярозую памяць, хто ведае расстаноўку сіл беларускай і ўкраінскай арміі і ведае ўзровень боегатоўнасці беларускага войска, разумее, што для Беларусі ўдзел у агрэсіі супраць Украіны — гэта авантура. А ва Ўкраіне няма патрэбы, цікавасьці, патрэбы павялічваць фронт на тысячу кілямэтраў у супрацьстаяньні з Расеяй, таму што Беларусь сёньня падпарадкаваная Расеі.


— Таму калі Лукашэнка прыходзіць і кажа, што яны, маўляў, «дамовіліся», «пасля нашай пэўнай працы ўкраінцы вывелі войскі» — гэта піяр для ўнутранага спажыўца.


Гэта нагадвае радкі афіцыйнага гімна Беларусі: «Мы, беларусы, мірныя людзі». Гэта праўда, і ва Ўкраіне ведаюць, што беларусы — звычайныя беларусы — ня хочуць ваяваць, бо паміж украінцамі і беларусамі заўсёды былі нармальныя добрасуседзкія адносіны. Адпаведна, мы будзем працягваць гэта сачыць.


Але Беларусь павінна выразна разумець, што такія правакацыі не паляпшаюць адносіны паміж нашымі краінамі. І тое, што сёння захаваліся дыпламатычныя адносіны, — гэта добрая воля Украіны, і гэта таксама трэба разумець. Таму Лукашэнка па-ранейшаму будзе абмежаваны ў сваіх дзеяньнях, і, на мой погляд, сытуацыя будзе больш-менш стабільная.


Ваенных дзеяньняў дзеля ўтрыманьня ўлады Лукашэнкі на беларуска-ўкраінскай мяжы ня будзе, гэта для мяне зразумела. А якія будуць наступствы ці іншыя крокі — жыццё пакажа.


Зьмены ў Беларусі цяпер моцна залежаць ад агульнай сытуацыі ў сьвеце, і перш за ўсё ад разьвіцьця ўкраінска-расейскай вайны. Таму я хацеў бы, каб грамадзяне Беларусі ўсьвядомілі, што толькі параза Расеі можа выклікаць рэальную зьмену ўлады ў Беларусі — такой, якая будзе не падыгрываць Крамлю, а абараняць інтарэсы вашай цудоўнай і цікавай краіны.

Comments


bottom of page