top of page

Жудасную сітуацыю са зняволенымі ў Беларусі абмеркавалі ў Бруселі


У Беларусі доўгі час спрабуюць схаваць факт пераследу людзей з боку рэжыму Лукашэнкі і яго прыхільнікаў. На людзей аказваецца ціск, не даюць карыстацца свабодай і караюць за найменшае непадпарадкаванне. Часта паняволеныя знікаюць з поля зроку і ніхто нікому не дае звестак пра іх.


Толькі за мінулы год у турмах Беларусі, паводле пацьверджаных зьвестак, памерлі пяць рэпрэсаваных. На жаль, гэтая лічба можа быць большай, бо праваабаронцы не валодаюць інфармацыяй пра колькасць і імёны ўсіх пераследаваных па палітычных матывах.


Сёння ў турмах Беларусі, паводле розных звестак, знаходзіцца ад 5000 да 10000 вязняў сумлення — людзей, якія пераследуюцца за мірнае выказванне сваіх палітычных поглядаў. Такіх беларускіх вязьняў фактычна забіваюць у турмах, яны падвяргаюцца ціску і катаваньням. Іх не забяспечваюць медыцынскай дапамогай і неабходнымі лекамі.


У сувязі з беспрэцэдэнтным ціскам на закладнікаў у беларускіх турмах сваякі загінулых арганізавалі візіт у Брусель.


У прыватнасці, сваякі паведамілі, што амаль паўгода няма ніякай інфармацыі пра лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча. Таксама вядома, што ў турме катуюць актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнда-Панасюк.



Сэрыю двухбаковых сустрэчаў з дэпутатамі Эўрапарлямэнту і дыпляматамі Эўразьвязу правялі Марына Адамовія, жонка зьняволенага Міколы Статкевіча, і Андрэй Шарэндо, муж Паліны Шарэнда-Панасюк. Прысутнічала таксама шэф-рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна.


Прадстаўнікоў Еўрапарламента і дыпламатаў ЕС заклікалі ўзмацніць ціск на дыктатарскі рэжым Лукашэнкі. Але асаблівую ўвагу яны звярнулі на спіс зняволеных, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Бо колькасць палітвязняў у Беларусі пастаянна расце.


Напрыканцы сустрэч еўрадэпутаты і дыпламаты ЕС паабяцалі аказаць падтрымку — аказаць вязням медыцынскую дапамогу і паспрыяць іх вызваленню. У Брусэлі таксама запэўнілі, што санкцыі супраць рэжыму будуць працягвацца да таго часу, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе вязні сумлення, затрыманыя за сваю палітычную пазіцыю.

Comments


bottom of page