top of page

Трэба змагацца за "балота" ў Беларусі — людзей, якія не вызначыліся


У эфіры тэлеканала «Прямый» Максім Плешко распавёў, што трэба зрабіць Украіне на беларускім інфармацыйным полі.


«Можна з упэўненасцю сказаць, што Беларусь — гэта не Расія, — адзначыў эксперт, — там зусім іншая структура грамадства. Калі яе груба, вельмі ўмоўна падзяліць, то 30% — гэта апазіцыйна настроеныя грамадзянаў, якія выйшлі на акцыі пратэсту, іх ужо каля мільёна зьехалі, яны проста выціснулі гэтую гарачую клясу моладзі, і ня толькі моладзі, арыентаванай на эўрапейскі сьвет, вялікую частку проста выціснулі з краіна, іншая частка проста схавалася і сядзіць зараз вельмі ціха. Другая частка — сярэдняя — гэта таксама недзе працэнтаў 30 — гэта так званае "балота", як яго называе сацыялогія, тыя, хто вызначаны, і за гэтую групоўку павінны змагацца эўрапейскія краіны і Ўкраіна. Ну і трэцяя частка — гэта тыя, хто спажывае Лукашэнку і расейскую прапаганду".


У працяг перадачы Максім адзначае, што праблемы з барацьбой за гэтую праслойку нявызначаных застаюцца: «У апошнія 2 гады пасьля 2020 году, калі Беларусь усё больш паглынаецца Расеяй ,расейская інфармацыйная прастора ўвайшла туды вельмі цесна. І калі раней гэта была прапаганда на тэлебачанні, то цяпер яна пракралася ў інтэрнэт, у Telegram-каналы і гэтак далей. Можна толькі бегла ацаніць гэтую сітуацыю».


То бок, трэба неяк паспрабаваць данесці да гэтых людзей рэальную сітуацыю, прарвацца праз, так бы мовіць, інфармацыйны бар'ер — данесці пазіцыю Украіны праз даступныя каналы ў інтэрнэце. Так, шмат што заблакавана, але, па-першае, не ўсё, а па-другое, людзі, нават не надта апазіцыйныя, у Беларусі даўно навучыліся карыстацца VPN. Таксама могуць дапамагчы, напрыклад, радыёстанцыі, якія вяшчаюць з сумежнай тэрыторыі.


Надзея яшчэ ёсць, запэўнівае госць эфіру: «Трэба дакладна разумець, што людзі незадаволеныя, некаторыя запалоханыя, і ўсё роўна ім дастаюць інфармацыю. Яны глядзяць на Украіну, нас слухаюць, мы для іх вялікі арыенцір і прыярытэт, хоць значная частка людзей таксама знаходзіцца пад уплывам расейскай прапаганды».


Comments


bottom of page