Спецтрыбунал па злачынстве агрэсіі павінен распаўсюджвацца і на ўлады Беларусі
- Belarusian Сommunications
- 4 days ago
- 1 min read

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) 9 красавіка прыняла рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што юрысдыкцыя будучага спэцтрыбуналу па злачынстве агрэсіі супраць Украіны павінна ахопліваць ня толькі Расею, але і беларускае кіраўніцтва.
Згодна з дакументам, падрыхтаваны тэксты статута трыбунала, двухбаковага пагаднення паміж Украінай і Радай Еўропы, а таксама праект «пашыранага частковага пагаднення» аб яго дзейнасці. Яны вынесены на палітычны разгляд ва Ўкраіне і краінах-удзельніцах стварэньня суду (41 краіна, Эўракамісія, Эўразьвяз і Рада Эўропы).
У Асамблеі падкрэслілі, што поўнамаштабнае ўварванне 24 лютага 2022 года з'яўляецца працягам агрэсіўнай вайны, распачатай Расійскай Федэрацыяй у 2014 годзе. Яна выказала падтрымку ўсім механізмам адказнасці — як украінскім, так і міжнародным, у прыватнасці Міжнароднаму крымінальнаму суду.
Пастанова таксама змяшчае:
• падтрымка мірных перамоваў з улікам гуманітарных пытанняў — вызваленне мірных жыхароў, абмен ваеннапалоннымі «ўсіх на ўсіх», вяртанне дэпартаваных дзяцей з РФ і Беларусі;
• заклік не дапусціць беспакаранасці Расійскай Федэрацыі і яе кіраўніцтва, нягледзячы на магчымыя перамовы;
• патрабаванне дамагацца стварэння спецыяльнага трыбунала незалежна ад дыпламатычных працэсаў;
• заклік прыцягнуць як Расію, так і Беларусь да адказнасці за сістэматычныя катаванні і жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі, мірнымі жыхарамі і палітвязнямі, у тым ліку праз механізмы ААН.
Генеральны дакладчык ПАРЕ па палітвязнях Азадэ Райхан падкрэсліла трывожную сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і РФ.
На пасяджэнні камітэта ПАСЕ Павел Латушка заклікаў звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, назваўшы іх беспрэцэдэнтнымі для Еўропы за апошнія дзесяцігоддзі.
תגובות