top of page

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю ў адказ на рэпрэсіі лукашэнкі


Рэзалюцыя была прынятая ў чацвер, 8 лютага, у Страсбургу як адказ на новую масавую хвалю арыштаў апазіцыйных актывістаў і членаў іх сем'яў у Беларусі.

Дэпутаты Еўрапарламента просяць Брусель узмацніць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Акрамя таго, яны заклікаюць дапамагчы ахвярам рэжыму. Спіс прапанаваных мер пакарання ўключае ў сябе эмбарга на тавары, вырабленыя з выкарыстаннем прымусовай працы палітвязняў, а таксама ўзмацненне фінансавых санкцый.


Акрамя таго, еўрадэпутаты прапануюць пашырыць індывідуальны санкцыйны спіс асоб, вінаватых у грубых парушэннях правоў чалавека, дадаўшы да яго высокапастаўленых чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Нагадаем, напярэдадні кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся да еўрадэпутатаў з прапановай узмацніць фінансавыя санкцыі супраць расіі і рэжыму лукашэнкі ў Беларусі.

Yorumlar


bottom of page