Святлана Ціханоўская выступіла сёння раніцай на сайд-івэнте саміту НАТА ў Вільні, які быў арганізаваны па яе ініцыятыве на тэму «Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека». У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністры замежных спраў Ісландыі і Партугаліі, намеснік міністра замежных спраў Літвы і дзяржсакратар Фінляндыі. Увогуле, Ціханоўская стала першым у гісторыі беларускім палітыкам, які ўдзельнічаў у саміце НАТА.
«Будучыня Беларусі цесна звязана з будучыняй Украіны. Калі Ўкраіна пераможа на полі бітвы, Беларусь атрымае шанец вырвацца з расейскіх кіпцюроў. Аднак змены ў Беларусі могуць наступіць раней. Гэта мы бачылі два тыдні таму падчас прыгожынскага паўстання. Беларускае грамадства ўбачыла ў гэтым новую магчымасць. Паўстанне паказала хісткасць лукашэнкаўскага рэжыму. Любая турбулентнасць можа прывесці да яго абвалу. Крах рэжыму Лукашэнкі стане найлепшай дапамогай для Украіны і моцным ударам па Пуціну», — сказала Святлана.
«Беларусь не павінна пакутаваць ад дзеянняў Крамля і быць пагрозай для Еўропы. Яна павінна быць донарам бяспекі і міру. Мы адновім добрыя адносіны з усімі суседзямі, асабліва з Украінай. Мы будзем дэманстраваць сваю прыхільнасць трансатлантычным каштоўнасцям не толькі на словах, але і на справе», — падкрэсліла яна.
Падчас выступлення нацыянальны лідар таксама адзначыў, што спатрэбіцца новы рэгіянальны план Маршала, план рэканструкцыі, які ахопіць Беларусь. Што гэта дапаможа правесці ўсе неабходныя рэформы і вярнуць Беларусь на дэмакратычны шлях развіцця.
Сьвятлана заклікала замежных партнэраў «не чакаць зьменаў» і ўжо зараз пачаць супрацоўніцтва НАТО з дэмакратычнай Беларусьсю ў рамках праграмы «Партнэрства дзеля міру», а таксама прапанавала стварыць кансультацыйную групу паміж НАТА і дэмакраты, як гэта ўжо было зроблена з Еўрасаюзам.
«Я таксама заклікаю членаў NATO дапамагчы беларускім дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці ў расследаванні датычнасці Лукашэнкі да ваенных злачынстваў супраць Украіны, у тым ліку перадачы ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Дзякуючы гэтаму ўсе вінаватыя некалі будуць прыцягнуты да адказнасці.
Калі гаворыце пра трыбунал для Расеі, не забывайце Лукашэнку. Ён злачынец, а не прэзідэнт. Выдача ордэра на яго арышт стане моцным сігналам беларускаму народу.
Не можа быць бяспечнай Еўропы без свабоднай, дэмакратычнай Беларусі. Беларусь — ключавы фактар бяспекі нашага рэгіёна», — падкрэсліў новаабраны прэзідэнт.
Comments