top of page

Украіна павінна весці дыялог з Ціханоўскай — кіраўнік камітэта ВР

Афіцыйны Кіеў павінен весьці дыялёг са Сьвятланай Ціханоўскай, бо яна легітымная, а тэзісы, якія яна выказвае на міжнародных пляцоўках, адпавядаюць украінскім інтарэсам. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Белсат» выказаў кіраўнік камітэта ў замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Меражко.



«Святлана Ціханоўская мае пэўны ўзровень легітымнасці», — сказаў Меражко, засведчыўшы, што асабіста пераканаўся ў яе палітычнай вазе падчас сумесных сустрэч у Вашынгтоне. — З майго пункту гледжання, пасылы, якія яна фармулюе, вельмі правільныя і, я б сказаў, праўкраінскія.



Пры гэтым нардэп адзначыў, што Украіна таксама павінна падтрымліваць дзейнасць палка Кастуся Каліноўскага, арганізацыі, якая, на яго думку, прадстаўляе сапраўдную, патрыятычную Беларусь.




Comments


bottom of page