У канцы жніўня 2023 года Active Group правяла сацыялагічнае даследаванне з дапамогай онлайн-панэлі SunFlower Sociology. Па выніках якога высьветлілася, што 86% украінцаў упэўненыя, што Беларусь павінна выплаціць Украіне кампэнсацыю.
Пры гэтым больш за 76% апытаных лічаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй.А гэта значыць, што варта чакаць адпаведнага прызнання гэтага факту ўкраінскім парламентам.Таму што ва Украіне палітыка ідзе за грамадскімі настроямі.
Падрабязней з вынікамі сацыялагічнага даследавання можна азнаёміцца з графікамі кампаніі «Актыў Груп».
Так што на пытаньне «На вашую думку, Беларусь — акупаваная краіна ці суагрэсар Расеі?»54,9% апытаных адказалі, што гэта выключна акупаваная краіна, 21,2% — хутчэй акупаваная краіна, 5,8% — больш суагрэсар, 11,1% — выключна суагрэсар.7% не вызначыліся.
На пытанне, ці павінна Беларусь выплачваць Украіне кампенсацыю ў выпадку прыходу да ўлады дэмакратычных сілаў, пераважная большасць украінцаў (87,1%) выказаліся за ідэю кампенсацыі: 41,4% сказалі «так, нароўні з Расеяй» , 45, 7% - «так, але ў меншай ступені».12,9% апытаных лічаць, што Беларусь не павінна плаціць кампенсацыі Украіне.
Цэнтар беларускіх камунікацыяў быў удзельнікам экспэртных дыскусіяў, якія высьветлілі гатоўнасьць беларускіх палітыкаў дэмакратычнага напрамку прадметна гаварыць пра кампэнсацыі зь Беларусі ў выпадку іх прыходу да ўлады пасьля Лукашэнкі.
Чытайце таксама: Ці павінна Беларусь плаціць Украіне рэпарацыі?
Comments