top of page

Саюз супраць Лукашэнкі: ці патрэбны ён Украіне?


Украіна, Польшча і Літва павінны аб'яднацца, каб дапамагчы беларускай апазіцыі, а пасля паразы Лукашэнкі ўключыць у свой саюз абноўленую Беларусь. Так лічыць экспэрт Цэнтр Беларускіх Камунікацый Яраслаў Макітра. Па словах палітолага, пачатак цеснага супрацоўніцтва з Польшчай закладвае трывалую аснову для такой каардынацыі.

«Многія кажуць: няхай беларусы там вырашаюць свае праблемы! Не, бо гэта не толькі іх праблемы, але і нашы. Калі б не было прарасейскай Беларусі, не было б у нас таго жаху ў Бучы, Ірпені і г.д. Бо цяпер мы фактычна навіслі над варожай краінай, дзе рыхтуюцца расейскія войскі, адкуль увесь час пагражаюць наступам. І трэба думаць, як змяніць той сцэнар, які напісаў для Беларусі Пуцін. І ў гэтым мы павінны аб’яднаць намаганні і дапамагчы беларускай апазіцыі, якая шмат гадоў змагаецца за тое, каб яе краіна ўрэшце стала дэмакратычнай», — лічыць Макітра.

Пачатак цесных стасункаў з Польшчай, які мы зараз назіраем, закладвае трывалую аснову для Балта-Чарнаморскага супрацоўніцтва, якое можа ператварыцца ў дугу бяспекі. Эксперт упэўнены, што кола дзяржаў, якія ўвойдуць у новы магутны блок, павінна абавязкова пашырацца.

«Безумоўна, сюды трэба аднесці Літву і, як гэта не дзіўна, Беларусь. Гаворка ідзе пра новую краіну, якую мы маем усе шанцы ўбачыць пасля знікнення рэжыму Лукашэнкі. Тады вакол Расеі цалкам замкнецца нейкае паўкола. Урэшце не будзе сітуацыі, калі з поўначы над намі навісла б пагроза таталітарнай Беларусі, больш за тое, гэтая дуга будзе аддзяляць Расію ад далейшых межаў з ЕС. Гэта значна спросціць існаванне і нам, і ўсёй Еўропе», — рэзюмуе эксперт ЦБК.

Початок тісних взаємин з Польщею, який ми зараз бачимо, закладає міцний фундамент Балто-чорноморської співпраці, що здатна перетворитись на безпекову дугу. Експерт впевнений, що коло держав, які утворюватимуть новий потужний блок, має неодмінно розширюватись.



«Безперечно, сюди ж має входити Литва, і, авжеж, як це не дивно, Білорусь. Йдеться про нову країну, яку ми маємо всі шанси бачити після зникнення режиму Лукашенка. Тоді навколо Росії повністю замкнеться таке собі напвкільце. Врешті, не буде ситуації, коли над нами нависає загроза тоталітарної Білорусі з півночі, більше того, цією дугою Росія буде відмежована від дальших кордонів з ЄС. Це значно спростить існування і нам, і всій Європі», - резюмує експерт ЦБК.



Recent Posts

See All

Comments


bottom of page