Адкрываючы новую супрацьракетную базу ў Польшчы ў 160 км ад тэрыторыі РФ, ЗША дэманструюць саюзнікам, што застаюцца ваенным парасонам NATO ў Еўропе і гатовыя ў выпадку неабходнасці абараняць і Усходнюю Еўропу. . Падчас так званага «сво», адной з фіктыўных мэтаў якога было «аддаліць ната ад расейскіх межаў», ната толькі наблізілася да іх. Гэты факт значна пагаршае перамоўныя пазіцыі Крамля ў перамовах, нават калі такія перамовы адбываюцца падчас прэзідэнцтва Трампа. Пра гэта ў эфіры NEXTA запэўнівае сузаснавальнік Беларускага камунікацыйнага цэнтра Яраслаў Макітра.
У гэтай сытуацыі пазыцыя Лукашэнкі, які паклаў усе яйкі ў кошык Пуціна, выглядае на міжнароднай арэне ўсё больш бледнай.
コメント