top of page

Ва Украіне загінуў былы баец палка Каліноўскага


Нядаўна стала вядома пра смерць былога байца палка імя Кастуся Каліноўскага Пшэмыслава «Кордыяна» Расевіча.


Ва Украіну ён прыехаў з Польшчы ваяваць супраць расійскіх захопнікаў. Пшэмыслаў пачаў службу ва Ўкраіне ў беларускім добраахвотніцкім палку Каліноўскага, куды ён, маючы беларускія карані, запісаўся па ўласным жаданьні. Пасля вызвалення з палка пайшоў добраахвотнікам, дапамагаў Узброеным сілам Украіны, неўзабаве ўступіў у шэрагі УС Украіны.


Пшэмыслаў Расевіч нарадзіўся ў Польшчы і меў польскае грамадзянства, але памятаў пра свае беларускія карані і адчуваў сябе этнічным беларусам, таму ў 21 год змяніў сваё ранейшае прозвішча Кучынскі на беларускае прозвішча сваіх продкаў, заявіўшы, што хоча « памерці пад ім"

Развітанне з Героем адбудзецца:

13.08.2024 г. у г. Кіеў на Байкаўскіх могілках у 12:00. Труну адкрыюць.

14 жніўня 2024 года ў горадзе Львове адбудзецца развітанне і пахаванне на Лычакаўскіх могілках. Пачатак а 15-й гадзіне. Труна будзе закрытая.


Вечная Слава Герою!

Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Comments


bottom of page