top of page

Вялікі «перетрах» у лукашэнкаўскіх кадрах.

Прэс-служба дыктатара кіпіць новымі кадравымі прызначэннямі ў яго атачэнні.


Па-першае, Лукашэнка нарэшце абраў новага кіраўніка сваёй адміністрацыі. Пасля паўтарагадовага «выпрабавальнага тэрміну» на пасадзе амбасадара Беларусі ў Расеі ім стаў Дзмітрый Крутой. Улічваючы блізкасць гэтай пасады да «цела», некаторыя аналітыкі нават сцвярджаюць, што яна з'яўляецца кандыдатам на законную пасаду Лукашэнкі. Ну а на вакантную пасаду амбасадара ў Расеі прызначены Аляксандр Рагожнік, цяпер ужо былой міністр прамысловасьці. Лукашэнка патлумачыў такі выбар тым, што цяпер асноўнае ўзаемадзеянне з Расіяй адбываецца менавіта ў сферы прамысловасці, дзе Рагожнік добра вядомы. Новаму амбасадару далі ўказанне «праяўляць актыўнасць», у якасці прыкладу — працагалізм яго папярэдніка, які пастаянна «насіўся па ўсёй Расеі».


Сяргея Алейніка звольнены з пасады міністра замежных спраў, якую ён займаў 2,5 года. Цяпер міністэрства ўзначаліць Максім Рыжанкоў, які раней быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі «прэзідэнта». Па словах дыктатара, ён павінен «прывесці МЗС у розум».


Таксама быў прызначаны новы кіраўнік Мінсельгасхарча — Аляксандр Ліневіч з Віцебскага аблвыканкама. Кіраўніком Мінпрама стаў кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Яфімаў. Намеснікам прэм'ер-міністра па аграпрамысловым комплексе прызначаны Юрый Шулейка.


Здаецца, карусель прызначэнняў Лукашэнкі яшчэ не скончылася, прэс-служба анансуе працяг.

Comments


bottom of page