top of page

Трэба вырашаць, што рабіць далей, і хутка, — Сахашчык


Прадстаўнік Часовага сумеснага кабінета міністраў абароны і нацыянальнай бяспекі, стваральнік 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты ў складзе Узброеных Сіл Валерый Сахашчык звярнуўся да беларусаў, у прыватнасці да беларускіх вайскоўцаў, у сувязі з апошнімі падзеямі у Расіі.


Сапраўды, беларускім вайскоўцам самы час задумацца, што будзе далей — ісці за Пуціным, які не можа кантраляваць сітуацыю нават у сваёй краіне, ці станавіцца нармальнай незалежнай еўрапейскай дзяржавай.


У прыватнасьці, Сагашык заявіў: «Прарасейскі шлях, якім Лукашэнка вёў краіну ўсе гэтыя гады, завёў нас у тупік. Зараз мы з вамі стаім на дарозе, перад намі апушчаны шлагбаум і знак "тупік".


«Альбо мы скарыстаем гэты гістарычны шанец і станем паспяховай еўрапейскай краінай, або страцім усё і сама назва Рэспубліка Беларусь застанецца толькі ў кнігах».


«І мы павінны вырашыць, што рабіць далей, і вырашыць хутка.


Мы адна з лепшых нацый у свеце! У нас будзе час задаць адзін аднаму пытанні і выказаць прэтэнзіі. Давайце не цяпер.


Аб'яднаем нацыю, ратуем Радзіму зараз — астатняе потым!


Вайскоўцы 38-й брыгады Брэсцкай і іншых воінскіх часцей, слухайце наш канал і заставайцеся на сувязі. Мы пераможам!»



Comments


bottom of page