top of page

Хто ва Украіне верыць Лукашэнку?

Updated: Mar 29, 2023



Ва Украіне да Аляксандра Лукашэнкі пазітыўна ставяцца 3% грамадзян. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам Разумкова ў лютым-сакавіку 2023 года. Такая сітуацыя здзіўляе і абурае вядучага «Еўрарадыё» Змітра Лукашука.


«Хто гэтыя людзі, якія пасля ўсяго, што адбылося, пасля ракет, Ірпені і Бучы, могуць пазітыўна ставіцца да Лукашэнкі?.. Чы гэта тролінг Цэнтра Разумкова на тэму Саша-3%?» — пытаецца Лукашук. .


Пры гэтым больш за 90% украінцаў негатыўна ставяцца да Лукашэнкі, адзначае эксперт Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко і тлумачыць, чаму ва Украіне дагэтуль 3% тых, хто любіць беларускага дыктатара.


Падрабязней глядзіце ў відэароліку, у якім, у тым ліку, абмяркоўваецца сучасны працэс фармавання палітыкі Украіны ў дачыненні да Беларусі.



Kommentarer


bottom of page