Ядзерныя вучэнні НАТА або «Мы ўдарым па Пецярбургу»
- Belarusian Сommunications
- Oct 14, 2024
- 2 min read
Updated: Oct 15, 2024

Мы прывыклі жыць у пастаянным інфармацыйным шквале падзеяў, заяваў і камэнтароў пра вайну, палітыку, фронт супраціву. У гэтай плыні мы часта перастаем заўважаць агульныя тэндэнцыі.
У гэтым артыкуле я хацеў бы звярнуць увагу на прыкметную змену рыторыкі НАТА, краін Балтыі і Польшчы адносна пагроз з боку Расеі, у прыватнасці, у плане агрэсіі і ядзернага шантажу.
Новы генэральны сакратар НАТО Марк Рутэ, уступаючы на пасаду, наўпрост заявіў, што чальцам альянсу ня варта баяцца ядзерных пагрозаў, якія распаўсюджвае Крэмль, спрабуючы запалохаць Эўропу і аслабіць падтрымку Ўкраіны.
Найлепшым пацвярджэннем яго слоў з'яўляюцца маштабныя ядзерныя вучэнні НАТА, якія пачаліся ў панядзелак, 14 кастрычніка , з удзелам больш за 60 самалётаў, якія выканаюць трэніровачныя палёты над Заходняй Еўропай. Вучэнні Steadfast Noon будуць доўжыцца два тыдні, у іх будуць удзельнічаць знішчальнікі, здольныя несці амерыканскія ядзерныя боегалоўкі.
У ядзерных вучэннях задзейнічаны больш за дзве тысячы вайскоўцаў з васьмі авіябаз і авіяцыя розных тыпаў, уключаючы бамбардзіроўшчыкі, знішчальнікі суправаджэння, самалёты-запраўшчыкі і самалёты, здольныя весці разведку і радыёэлектронную барацьбу. Палёты будуць над — Бельгіяй і Нідэрландамі, а таксама ў паветранай прасторы Даніі, Вялікабрытаніі і над Паўночным морам.

Ядзерныя вучэнні НАТА з F35 у небе - рэзкі кантраст з расейскім «Сарматам», разарваным у шахтє.
Тады мы ў Піцер ударым!
Другая заўважная тэндэнцыя, якая тычыцца Балта-Чарнаморскага рэгіёну, а значыць і Беларусі, — гэта зьмена ваеннай рыторыкі Літвы і Польшчы. Яны замянілі стрыманае маўчанне выразнымі заявамі і дзеяннямі аб гатоўнасці нанесці масіраваныя ўдары па стратэгічных аб'ектах РФ.
Калі расейскія войскі пяройдуць мяжу, Літва неадкладна нанясе ўдары па ўсіх стратэгічных расейскіх аб'ектах у радыусе 300 кіламетраў, у тым ліку па Санкт-Пецярбургу. Такія заявы прагучалі на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы «Defending Baltics» .
Для гэтага Польшча ўжо закупляе 800 ракет з далёкасьцю 900 кілямэтраў на выпадак нападу з боку Расеі.

На згаданай Балтыйскай канферэнцыі па бяспецы не забыліся і пра Беларусь. Яе далейшае паглынанне Расеяй прымушае Літву і Польшчу рыхтавацца да адказу на магчымую расейскую агрэсію са сваёй тэрыторыі, заявіў дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Кястуціс Будрыс.
«Мы павінны быць гатовыя да адпору неадкладна, не чакаючы рашэння ў некаторых сталіцах краін NATO аб прымяненні пятага артыкула», — заявіў камандуючы літоўскай арміяй Раймундас Вайкшнорас падчас выступу на «Defending Baltics».
Таму НАТО ня проста кажа, што ня трэба баяцца расейскай ядзернай пагрозы, а праводзіць маштабныя вучэньні стрымліваньня. Літва і Польшча рыхтуюцца да неадкладнага ўдару ў адказ на агрэсію, не чакаючы пятага артыкула NATO. Беларусь, у выпадку далейшага паглынання Расеяй і ператварэння яе ў пляцоўку для агрэсіі, стане мішэнню для ўдараў у адказ. Таму ад усяго сэрца хачу пажадаць беларусам усенароднага супраціву расейскаму захопу.
Максім Плешко, «Цэнтр беларускіх камунікацый», Украіна.
Comments