Так завецца выстава, якая праходзіць у Парыжы з 2 да 30 ліпеня. Яе арганізоўваюць некалькі беларускіх і расейскіх арганізацый дэмакратычных сіл. Мэтай будзе прыцягнуць падчас правядзення Алімпійскіх гульняў увагу да сітуацыі са свабодай слова і сумлення ў Расіі і Беларусі. Асаблівая ўвага будзе нададзена двум выдатным праваабаронцам сучаснасці, вязням сумлення дзвюх дыктатур: беларусу Алесю Бялецкаму і расіяніну Алегу Арлову.
Бялецкі з 80-х удзельнічаў у нацыянальным адраджэнні, у 90-я арганізаваў праваабарончы цэнтр «Вясна», больш за 20 разоў падвяргаўся судоваму пераследу з боку рэжыму лукашэнкі за грамадскую і праваабарончую дзейнасць. За барацьбу супраць узурпацыі ўлады ў лукашэнку ў 21-м годзе затрыманы, а ў 23-м асуджаны на 10 гадоў строгай калоніі па сфальсіфікаванай рэжымам справе. Фраза з ягонага апошняга слова на судзе паслужыла назвай выставы. У 22-м Алесь Білецкі стаў Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
Алег Арлоў з 70-х вёў праваабарончую і антыкамуністычную барацьбу. Адзін з заснавальнікаў праваабарончага таварыства "Мемарыял". Быў назіральнікам за правамі чалавека ў шматлікіх узброеных канфліктах. Адмовіўся працаваць у пуцінскай "праваабарончай" арганізацыі. У 2007 выкрадаўся і падвергся збіццю кадыраўцамі. Пазней выйграў суд, паводле абвінавачання ў паклёпе з боку Кадырава. Прысутнічаў на працэсе Білецкага. Спрабаваў прыехаць на заканчэнне пратэсту, але лукашысты забаранілі яму ўезд у Беларусь. У 24-м прыгавораны пуціністамі да 2,5 гадоў калоніі за антываенныя заклікі і аб'яўлены іншаагентам. У апошнім слове не прызнаў сябе вінаватым, яшчэ раз назваў пуцінскую расію фашысцкай таталітарнай дзяржавай.
Comments