top of page

«Захад-2025» — навучанне ці падрыхтоўка да ўварвання?

  • Writer: Belarusian Сommunications
    Belarusian Сommunications
  • 4 days ago
  • 1 min read

Плянаваныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025» сталі адной з галоўных тэмаў нядаўняй тэлефоннай размовы Пуціна і Лукашэнкі. Чаго чакаць ад гэтай падзеі, да якой абодва дыктатары рыхтуюцца і якую міністр абароны Лукашэнкі Віктар Хрэнін назваў «вялікай падзеяй»?


Кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыса адзначыў, што маштабы вучэнняў «Захад» заўсёды перавышаюць заяўленыя ў некалькі разоў. Паводле яго слоў, у Вільні ведаюць, «як пачынаюцца і плануюцца гэтыя вучэнні, што такое актыўная фаза і сакрэтныя вучэнні». «Мы зможам зрабіць высновы аб тым, да чаго рыхтуецца Расія: нарошчваць аператыўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю, як гэта рабілася раней, або адпрацаваць пэўныя ўрокі ва Украіне і паглядзець, як гэта можна накіраваць супраць NATO», — працягнуў ён. Міністр адзначыў, што Літва гатовая аператыўна рэагаваць на магчымыя парушэнні або інцыдэнты на мяжы падчас манеўраў.


У сваю чаргу галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ў інтэрвію LB.ua выказаў здагадку, што мэтай вучэньняў, якія пройдуць восеньню з удзелам расейскіх узброеных сілаў, можа быць схаванае стварэньне наступальных груповак сілаў.


«Бочнасць вучэнняў — гэта найбольш прымальны спосаб перадыслакацыі, перакідання войскаў, канцэнтрацыі на пэўным напрамку і стварэння групоўкі. Уласна, з 2022 года ўсё і пачалося. Вы памятаеце, што спачатку была створана групоўка, яна праводзіла вучэнні, і мы ўсе спадзяваліся, што яны скончацца, расійскія войскі вернуцца на сваю тэрыторыю. Але калі было прынята рашэнне, што яны будуць працягвацца, мне ўсё стала зразумела», — адзначыў Сырскі. На пытанне, ці чакае ён таго ж ад гэтых вучэнняў, галоўнакамандуючы адказаў: «Не чакаю, але ўлічваць гэты фактар абавязкова трэба».


Таму мілітарысцкія гульні двух дыктатараў не застаюцца без пільнай увагі, перш за ўсё, з боку суседзяў Беларусі.


Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page