top of page

Зяленскі: Свабода абавязкова прыйдзе ў Беларусь

Updated: May 15, 2023



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «свабода абавязкова прыйдзе ў Беларусь». Выступаючы ў Каралеўскім замку ў Варшаве перад дэпутатамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу і прадстаўнікамі грамадскасці Украіны і Польшчы, Зяленскі акрэсліў контуры Балта-Чарнаморскага саюза, згадаўшы Беларусь, Грузію і Малдову.


«Свабода будзе стаяць у Малдове, яна не сыдзе з Грузіі і прыйдзе, яна абавязкова прыйдзе ў Беларусь», — сказаў Зяленскі. Гэтая фраза выклікала апладысменты сярод тысяч слухачоў на плошчы.


Характэрна, што прэзідэнт Украіны зрабіў відавочны акцэнт на Беларусі: «прыедзе, абавязкова прыедзе». І назву краіны вымавіў менавіта так, як вымаўляюць беларусы: «у Беларусь».


Як вядома, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы ў Варшаве, зрабіў аналагічную заяву, у якой падкрэсліў, што беларусы працягваюць змагацца за дэмакратыю.



Фота з сайтаў прэзідэнта Украіны і прэзідэнта Польшчы.


Comments


bottom of page