top of page

Агіднае свята лукашызму


17 верасня лукашысты святкуюць дзень народнага адзінства, «свята» якое Лукашэнка прыдумаў у 2021 годзе. Толькі ў запалёным мозгу дыктатара магла нарадзіцца думка адзначаць такое свята.


Дата прымеркавана да пачатку так званага Польскага паходу Чырвонай Арміі і далучэння Заходняй Беларусі да СССР. Ёсць шмат фактаў, якія паказваюць, што гэта святкаваць беларусам агідная ідэя.


17 верасня - гэта і дзень уступлення Беларусі ў другую сусветную вайну, у якой беларускі народ стаў адным з найбольш пацярпелых.


Напад Сталіна на Польшчу агідна ў двойні. Гэта здрадлівы ўдар у спіну і парушэнне падпісаных дамовах. І факт супрацоўніцтва двух людаедскіх рэжымаў - камуністычнага і нацысцкага.


Беларусы жылі ў даваеннай Польшчы значна лепш, чым камуністычна-калгасным СССР. Так што пападанне ў сталінскі «рай» так сабе свята.


Прыдумванне гэтага «свята» ў 21-ым годзе, гэта здзек з беларусаў, пасля падаўлення сапраўднага народнага адзінства ў барацьбе за свой выбар.

Comments


bottom of page