Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі абвясціў аб аднаўленні набору студэнтаў па спецыяльнасці, якая прадугледжвае вывучэнне беларускай мовы і літаратуры. Пра гэта падчас брыфінгу абвясціў рэктар універсітэта Уладзімір Бугроў.
Рэктар КНУ падкрэсліў важнасць беларускай мовы: «Гэта мова беларускага народа, жаўнераў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных Сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць як Украіны, так і Радзімы.
Новы набор студэнтаў беларусістау – добрая навіна, перакананы кіраўнік ГА «Цэнтр беларускіх камунікацый» Максім Плешко : «Я меў гонар выступіць у якасці эксперта перад акрэдытацыйнай камісіяй міністэрства з абгрунтаваннем актуальнасці гэтага курса».
Беларуская мова будзе вывучацца на кафедры славянскай філалогіі па адукацыйнай праграме «Беларуская мова і літаратура, украінская мова і літаратура, англійская мова».
Comments