top of page

Беларускія вайскоўцы не гатовыя да вайны з Украінай

  • sheliteinan
  • Sep 10, 2024
  • 1 min read

З пачатку пуцінскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года лукашысты перадалі расійскаму боку велізарную колькасць узбраення і боепрыпасаў. Запасы беларускага войска знясіленыя.

У адрозненне ад супрацоўнікаў МУС і КДБ большая частка беларускага войска не запэцкана злачынствамі супраць уласнага народа, не ўцягнутая ў кругавую паруку. Яе адданасць рэжыму лукашэнкі вельмі сумнеўная, што пацвярджаюць нядаўнія арышты вайскоўцаў.

Беларускія вайскоўцы абсалютна не гатовы ідэалагічна і маральна ваяваць супраць украінцаў. Нават для расейцаў вайна за пуцінскія хаце выглядае вельмі сумнеўна. Але іх ужо дзесяць гадоў апрацоўвае расейская прапаганда, робячы з украінцаў ворага. У беларусаў увогуле няма ніякіх прычын ваяваць супраць брацкага ўкраінскага народа. Беларускія вайскоўцы выдатна разумеюць жорсткасць барацьбы ва Украіне і абсалютна не мараць памерці за вар'яцкія ідэі Пуціна.


Comentarios


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page