Ва Украіне прынят і падпісан закон, які дазваляе замежнікам і асобам без грамадзянства праходзіць службу па кантракце на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных сілах Украіны, Нацыянальнай гвардыі і Спецслужбе транспарту і сувязі. Гета можа структураваць беларускі добраахвотніцкі рух ва Ўкраіне.
Сітуацыя з беларускімі добраахвотнікамі ўнікальная не толькі тым, што яны найбольшыя з усіх замежных легіянераў ва Украіне. У адрозненне ад палякаў, грузінаў ці амерыканцаў, беларусы не маюць сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Таму, акрамя непасрэдных ваенных дзеянняў, перад беларускімі добраахвотнікамі стаіць пытанне нацыянальнага вызвалення. Таму ваенна-палітычнае будаўніцтва з'яўляецца актуальным пытаннем.
Украінскія камандзіры, перад якімі стаяць першачарговыя вайсковыя задачы, не заўсёды разумеюць беларускі грамадзка-палітычны працэс. А гэта мае стратэгічнае значэнне і так ці інакш уплывае на маральны і баявы дух беларусаў. Бо большасць добраахвотнікаў спадзяецца на вызваленне Беларусі.
Зараз камандзіры добраахвотніцкіх атрадаў выбіраліся калектывам, але іх статус быў умоўны. Рэалізацыя ўлады камандзірам не падмацоўваецца прававымі механізмамі. Што часам прыносіла дысбаланс і непаразуменне ў вайсковыя калектывы.
Цяпер кіруючая адзінка сярод валанцёраў набудзе легітымнасць. Гэта зробіць падраздзяленні паўнавартаснымі вайсковымі адзінкамі ў адміністрацыйным і юрыдычным памерах.
Для падпісання афіцэрскіх кантрактаў добраахвотнікам трэба будзе прайсці адмысловую праверку ў Цэнтры вярбоўкі замежнікаў, які будзе створаны.
Увогуле, камандзіры беларускіх добраахвотнікаў, людзі, здольныя да стратэгічнага бачання сітуацыі, спадзяюцца на пераўтварэнне беларускага добраахвотніцкага руху ў нацыянальнае войска. Якая ў будучыні можа стаць рэальным суб’ектам палітыкі і перамоўнага працэсу адносна будучыні Беларусі.
Comments