Заключылі 28 верасня 1939 года два людаедскія рэжымы, якія ўвайшлі ў густ дзяліць Еўропу. Дагавор уяўляў сабой карэкціроўку да пакта Молатава - Рыбентропа. Падпісвалі дадатковую дамову ўсё тыя ж асобы. Справа ў тым, што гітлераўскія войскі захапілі частку польскіх тэрыторый, якія павінны былі перайсці СССР. Калі ў Брэсце немцы перадалі тэрыторыю парад, то замест Люблінскага ваяводства і ўсходняй часткі Варшаўскага аддалі сталіністам права захапіць Літву, на што тыя з радасцю пагадзіліся. Вось так СССР лёгка расставаўся з тэрыторыямі, шчыльна заселенымі беларусамі, паказваючы сапраўдныя адносіны да беларускага народа. Таксама, два рэжымы падпісвалі пагадненне аб забароне "польскай агітацыі" на захопленай тэрыторыі, для выключэння аднаўлення польскай дзяржаўнасці. Па пункце аб перамяшчэнні насельніцтва Германія магла прымаць немцаў, якія жадалі перасяліцца з савецкай зоны акупацыі. А самы інтэрнацыяналісцкі Савецкі Саюз пагадзіўся прымаць толькі беларусаў, украінцаў і рускіх, а палякаў і яўрэяў абавязаўся выдаваць нацыстам, выракаючы тым самым сотні тысяч людзей на пакутлівую смерць.
top of page
bottom of page
Comentarios