top of page

Дзень беларускай салідарнасці


16 верасня 1999 года лукашэнкаўскім эскадронам смерці былі выкрадзеныя і забітыя адзін з лідараў апазіцыі Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі. Лукашэнка пераступіў рысу, канчаткова паказаўшы звярыны ашчэр свайго рэжыму. Дыктатар паказаў усяму свету, што для захавання ўлады гатовы пайсці на любыя злачынствы.


Ганчар, па адукацыі юрыст, дасягнуў значных прафесійных вышынь. У 1986 – 90 дацэнт Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта народнай гаспадаркі, затым узначаліў аддзел эканоміка-прававой работы Дзяржэканомплана БССР. У сакавіку 1990 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Адразу стаў адным з найболей актыўных і папулярных палітыкаў краіны. У 1994 годзе падтрымаў на выбарах Аляксандра Лукашэнку, пасля яго перамогі быў прызначаны віцэ-прэм'ерам урада. Але вельмі хутка перайшоў у апазіцыю да рэжыму. Парламентам быў прызначаны кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі. Актыўна супраціўляўся лістападаўскаму рэферэндуму 1996-га, не прызнаў яго вынікі, быў сілком зняты з пасады. Стаў лідарам антыдыктатарскіх сіл.

Выдатна адукаваны, харызматычны, выдатны юрыст Віктар Ганчар выгадна выдзяляўся на фоне непісьменнага Лукашэнкі. Дыктатар настолькі спалохаўся і зненавідзеў былога паплечніка, што даў каманду на фізічную ліквідацыю палітычнага апанента.


Праціўнікі рэжыму сталі пастаянна выходзіць на пратэсты ў дзень знікнення Ганчара і Красоўскага. 16 верасня стаў днём Беларускай салідарнасці.

コメント


bottom of page