23 жніўня 1939 года гітлераўскі і сталінскі рэжымы падпісалі пакт аб не нападзе, у які ўваходзілі сакрэтныя артыкулы аб падзеле ўсходняй Еўропы, пакт Молатава - Рыббентропа. Дагавор насіў цалкам імперыялістычны характар. Мэтай быў захоп новых тэрыторый, заняволенне народаў, знішчэнне незалежных дзяржаў. Ужо 1 верасня нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, 17 верасня да агрэсіі далучыўся СССР. Пачалася Другая Сусветная вайна. У наш час 23 жніўня ўспамінаюць ахвяр нацызму і сталінізму.
Беларускі народ адзін з самых пацярпелых ад злачынстваў двух рэжымаў. Беларусы станавіліся ахвярамі сталінскіх рэпрэсій, гінулі ад голаду і хвароб падчас калектывізацыі і штучна арганізаванага голаду, гінулі мабілізаваныя на войны маскоўскага рэжыму. Не менш за беларусаў загінула ад рук нацыстаў падчас гітлераўскай агрэсіі.
Беларуская нацыя будзе заўсёды памятаць аб злачынствах двух бесчалавечных рэжымаў.
Comments