На дзень Беларускай Воінскай Славы арганізацыя "Вольна Беларусь" адкрыла музей "З Украінай у сэрцы!" у Львове. Ініцыятыву вылучыў кіраўнік арганізацыі Аляксей Францыскевіч, яна была падтрымана кіраўніцтвам Львова. Музей будзе прысвечаны беларускім добраахвотнікам загінуўшых за Украіну ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі. На адкрыццё прыйшлі беларускія войны, члены сем'яў загінуўшых герояў, украінцы, якія захацелі ўшанаваць подзвіг загінуўшых беларусаў. Мэта беларускага дома і музея – паказаць усяму свету ўклад беларускай нацыі ў абарону заходняй цывілізацыі разам з украінскім народам. Ужо больш за 70 беларускіх герояў аддалі свае жыцці ў гэтай свяшчэннай барацьбе.
Беларускі дом і музей будуць працаваць па адрасе вул. Клепароўская (Клепароўська), 21. Пры ім плануюць адкрыць беларускую школу.
Σχόλια