8 жніўня ў Гісторыка-краязнаўчым музеі Ірпеня ўрачыста адкрыецца выстава "З Украінай у сэрцы!" прысвечаная беларускім добраахвотнікам, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. Гэта 20-е адкрыццё выставы, якая да гэтага праходзіла ў розных гарадах і лакацыях ва Украіне. Улады розных рэгіёнаў краіны ўзаемадзейнічаюць з арганізатарамі выставы, каб ушанаваць подзвіг беларускіх войнаў. Украінскі народ бясконца ўдзячны беларусам, якія ўдзельнічаюць у свяшчэннай барацьбе за свабоду супраць маскоўскай арды. Героі жывыя, пакуль пра іх памятаюць!
Выстава ў Ірпені працягнецца па 20-га жніўня. Цяпер выбіраюць месца яе правядзення ў Жытоміры.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Comments