top of page

Кіраўнік МАК дапамагае легітымізаваць Лукашэнку ў свеце

Генеральны сакратар НАК Беларусі Ксенія Санковіч і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах
Генеральны сакратар НАК Беларусі Ксенія Санковіч і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах з ушанаваннямі і задаволеным тварам прыняў генеральнага сакратара НАК Беларусі Ксенію Санковіч. Сустрэча адбылася 12 кастрычніка ў штаб-кватэры НАК у швейцарскай Лазане.


«Лукашэнкаўская прапаганда падае гэта як вялікі міжнародны посьпех рэжыму, своеасаблівы элемэнт легітымізацыі. І Бах не можа гэтага не ведаць. Але, нягледзячы на забарону беларусам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях і іншых міжнародных спаборніцтвах пад сваім сцягам і гімнам, Бах ідзе на такі крок», – адзначае эксперт Цэнтра беларускіх камунікацый Яраслаў Макітра.


Ён падкрэсліў, што да 2021 года НАК Беларусі ўзначальваў самаабвешчаны кіраўнік Аляксандр Лукашэнка ў сваёй асобе, а цяпер структурай кіруе яго сын Віктар. «Лукашэнка заўсёды выкарыстоўваў спорт як элемэнт дзяржаўнай прапаганды, — кажа Макітра.

Фота з сайта НАК Беларусі

У адрозненне ад расейскага рэжыму, ніхто не заклікае Лукашэнку ігнараваць міжнародныя спаборніцтвы з-за «пазбаўлення сцяга», наадварот, сам Лукашэнка заклікаў да ўдзелу ў іх», — дадае эксперт. І адзначае, што Лукашэнку важна прадэманстраваць свой удзел і ўплыў у спорце яшчэ і таму, што ў 2020 годзе сотні вядомых беларускіх спартоўцаў выступілі супраць рэжыму, арганізуючы і далучаючыся да акцый пратэсту.


«А цяпер яны па-за канкурэнцыяй, а «лукашысты» абдымаюцца з Бахам. У пачатку 2025 года будзе абранае новае кіраўніцтва МАК і мы спадзяемся, што новая адэкватная палітыка будзе пабудавана на міжнародным праве і адказнасці. Бо па віне Расеі і беларускага рэжыму загінулі сотні ўкраінскіх спартоўцаў, разбурана інфраструктура, паўнавартасна праводзіць спаборніцтвы ва Украіне няма магчымасці», — рэзюмаваў Яраслаў Макітра.

Comments


bottom of page