Дэмакратычныя сілы на чале са Святланай Ціханоўскай вырашылі арганізаваць выставу, прысвечаную 30-годдзю аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі. Адкрыццё выставы "30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах" з удзелам беларускіх і літоўскіх палітыкаў адбудзецца 24 ліпеня ў 17:00 у Вільні.
Аўтар постараў – беларускі дызайнер Артур Вакараў. Ён стварыў 30 постараў за паўгода, каб паказаць жахлівыя вынікі праўлення дыктатара ў розных сферах жыцця.
Усе яны наглядна прадэманструюць катастрафічныя наступствы аўтарытарызму, нагадаюць пра небяспеку абыякавасці, небяспеку даверу да прапаганды, а таксама адваротны бок імкненняў да «моцнай рукі». Бо менавіта гэта паступова ператварыла Беларусь у рэжымны аб'ект, а яе грамадзян - у маўклівых «рабоў» таталітарнага рэжыму.
"Мы жывыя сведкі таго, як лёгка выбраць дыктатара і як складана і дорага ад яго пазбавіцца", - падкрэсліла лідэрка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.
Comments