top of page

Няёмка атрымалася са збіццём «Шахедаў» над Гомельшчынай.

Найперш для Расіі. Яны так прызвычаіліся да ўсёдазволенасці ў Беларусі і ў адносінах з ёй. Ад прамых удараў па Украіне з беларускай тэрыторыі стрымлівалі толькі маленні Лукашэнкі і грозныя папярэджанні з боку Украіны. У расійскім кіраўніцтве пакуль пераважае меркаванне, што Беларусь больш выгадная як пастаўшчык для вайны. Але «Шахеды» і ракеты атакуючы Украіну ўвесь час парушаюць паветраную прастору Беларусі, у апошні час асабліва часта. Гэтым рускія дэманстравалі свае сапраўдныя адносіны да беларусаў. Іх абсалютна не хвалюе, што іх снарады смерці могуць упасці ў Беларусі. Знішчэнне ўдарных БПЛА беларускім войскам стала для расійскіх «саюзнікаў» шокам.


Лукашысты напэўна прасілі "старэйшага брата" зменшыць актыўнасць у беларускай паветранай прасторы. Для беларускай дыктатуры гэта пагражае вялізнымі праблемамі. Украіна мае поўнае права збіваць расійскія мэты над Беларуссю. Як у гэтым выпадку рэагаваць, для Лукашэнкі загадка. Дыктатар баіцца прамога сутыкнення з Украінай, бо гэта прывядзе да хуткага падзення ягонага рэжыму.


Тое, што беларускае войска замест вайны супраць Украіны паверне штыкі супраць «каханай» аграхунты, зразумела даўно. Але вылезла праблема, наколькі гатова да вайны беларуская грамадзянская абарона. Уначы над Гомелем не спрацавалі сірэны абвесткі. Таксама цікава, у якой колькасці ў Беларусі ёсць бамбасховішчы.


Прапагандысты дзвюх дыктатур крычаць аб адзінстве, спрабуюць абвінаваціць у гомельскім інцыдэнце Украіну, НАТА і нават ЗША. Атрымліваецца вельмі няўпэўнена і карава.

Recent Posts

See All

Comments


bottom of page