top of page

Падзенне беларускага рубля справакавана сітуацыяй у Расейскай Федэрацыі

Рэкорднае падзенне беларускага рубля выклікана фінансава-эканамічнай сітуацыяй у Расеі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Белсат» заявіла беларускі эканаміст Аліса Рыжычэнка.


«Наша сітуацыя абсалютна адлюстроўвае тое, што адбываецца ў Расеі на валютным рынку», — кажа яна. Апошнія тыдні замежныя аператары там максімальна здымаюць валюту, што звязана з санкцыямі. Гэта таксама супала з выкупам еўрааблігацый расійскімі банкамі.


Эканаміст прагназаваў невялікую стабілізацыю беларускага рубля ў бліжэйшы час, аднак да канца года ён працягне абясцэньвацца. Валютная сітуацыя ў Беларусі дэманструе яшчэ адну негатыўную праяву фінансава-эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расійскай Федэрацыі.


Аднак, як адзначае Рыжычэнка, улады збіраюцца стабілізаваць курс беларускага рубля з дапамогай новага крэдыту ад РФ. Гэта ставіць краіну ў яшчэ большую эканамічную залежнасць.

Kommentare


bottom of page