Палітвязня Юрыя Зеньковіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 7 жніўня яго справу будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Магілёва пад старшынствам суддзі Вікторыі Паляковай.
Юрый Зянковіч быў затрыманы ў красавіку 2021 года ў Маскве па справе аб «змове з мэтай неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады» ў Беларусі і перададзены рэжыму Лукашэнкі. У верасні 2022 года яго асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У канцы 2022 года Зянковіча зноў судзілі, гэтым разам за «абразу прадстаўніка ўлады». Паводле папярэдняй інфармацыі, тады яму далі яшчэ паўгода зняволення. Спачатку ён адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2, дзе падвяргаўся ціску, правёў 8 сутак у ШІЗА і трымаў галадоўку. Пазьней меру пакараньня яму павялічылі, і Юрыя перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Comments