top of page

Першы Чарнобыльскі шлях


Адбыўся 30 верасня 1989 года ў Менску па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту. Каб перашкодзіць мерапрыемству, савецкія ўлады аб'явілі суботнік. Нягледзячы на ​​гэта 30 тысяч беларусаў прайшлі ад гадзіннікавага завода праз цэнт горада да плошчы Леніна (зараз Незалежнасці) і правялі там несанкцыянаваны мітынг. Акцыя была прысвечана Чарнобыльскай катастрофе 1986 года. Беларусь вельмі моцна пацярпела ад яе, але камуністычныя ўлады ўсяляк замоўчвалі трагедыю, пакідалі беларусаў з іх праблемамі, выкліканымі катастрофай.


Пасля перапынку акцыі аднавіліся ў 26 красавіка 1996 года і сталі праводзіцца амаль кожны год. З мерапрыемства, прысвечанага Чарнобыльскай катастрофе, Чарнобыльскія шляхі ператварыліся ў адных з культавых мерапрыемстваў беларускіх дэмакратычных сіл, якія суправаджаюцца сутыкненнямі з сілавікамі дыктатуры і рэпрэсіямі супраць удзельнікаў акцыя.



Comments


bottom of page