Лідэр дэмакратычных сілаў назвала 5 асноўных вынікаў мерапрыемства:
▪️Прэзентаваны новы склад Аб'яднанага часовага кабінета міністраў, які будзе зацверджаны Каардынацыйнай радай.
▪️Быў прыняты «Пратакол узаемадзеяння» дэмакратычных сіл, які ўстанаўлівае правілы супрацоўніцтва і даверу.
▪️Прынятая «Платформа 2025» з прыярытэтамі на наступны год: вызваленне палітвязняў, абарона інтарэсаў Беларусі, інстытуцыяналізацыя дэмакратычных сілаў, падтрымка СМІ і грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму лукашэнкі да адказнасці.
▪Прадстаўлен прэзентацыя Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным.
▪️Распрацаваны праекты дэкларацый: «Аб падтрымцы палітвязняў», «Аб падтрымцы незалежных СМІ», прыняты дэкларацыі «Аб прыярытэтах знешняй палітыкі», «Аб аднаўленні справядлівасці» і «Аб выбарах-2025».
Канферэнцыя адбылася 3-4 жніўня 2024 года ў Вільні і сабрала каля 300 удзельнікаў, якія абмеркавалі стратэгіі дзеянняў на 2025 год.
Comments