top of page

Цынічнае віншаванне Лукашэнкі


Самаабвешчаный беларускі дыктатар меў нахабства павіншаваць народ Украіны з Днём Незалежнасці. Пасля яго халуйскага саўдзелу ў злачынных спробах Пуціна заняволіць Украіну, гэта выглядае асабліва агідна.


Лукашэнка дазволіў рускім войску атакаваць Украіну з беларускай тэрыторыі. З 2014 года даваў магчымасць рускім спецслужбам арыштоўваць украінцаў у Беларусі. Цяпер зарабляе крывавыя грошы, пастаўляючы зброю расійскай арміі, прадаючы ёй амуніцыю. Удзельнічае ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей.


Украінцы лічаць беларускі народ брацкім. Яны ніколі не забудуцца подзвіг беларусаў, якія змагаюцца плячом да пляча з абаронцамі Украіны, якія дапамагаюць украінскім спецслужбам, якія выходзяць на пікеты супраць вайны, якія томяцца за дапамогу Украіне ў лукашысцкіх засценках. Але Лукашэнка і яго саўдзельнікі будуць назаўжды праклятыя ўкраінскім народам.


Comments


bottom of page