Сёння адзначае сямідзесяцігоддзе Аляксандр Лукашэнка. З часоў Івана Грознага і Гітлера не было персанажа, які прынёс столькі бед і гора Беларусі. Якога так ненавідзяць беларусы. А пасля шэрагу «мудрэйшых» учынкаў і грамадзяне суседніх краін і ўсяго цывілізаванага свету. У чым Лукашэнка безумоўны лідар, дык гэта ў цынічнай хлусні і бессаромнай самарэкламе. Гебельс куляецца ў труне, слухаючы перлы беларускага дыктатара.
На сённяшні дзень самазванаму кіраўніку Беларусі не пазайздросціш. Ягоны рэжым спустошыў і раскраў у краіне ўсё, што можна. Краіна максімальна залежная ад Расіі. Як ужо згадвалася, яго ненавідзіць большасць насельніцтва краіны, як і большая частка суседніх краін. А Пуцін такі "сябар", што адкрытыя ворагі лепшыя. Здароўе разбурана шматгадовымі празмернасцямі, дыхае на ладан. Паранойя і шызафрэнія ўсё больш разбураюць псіхіку дыктатара. За лукашэнкаўскія майстэрства з ім прагнуць пабачыцца суддзі ў Гаазе. І гэта не самы дрэнны варыянт для Лукашэнкі. Яго цалкам можа дагнаць лёс Чаўшэску ці Кадафі.
Comments