Гэтымі днямі Еўропа адзначае 160-годдзе Студзеньскага паўстання і ўшаноўвае памяць яго ўдзельнікаў. Паўстанне, якое было выклікана імперыялістычнай палітыкай Расіі і ў якім беларусы, украінцы і палякі аб'ядналіся супраць усходняй дэспатыі за свае правы і вольнасці.
Гэтае паўстанне было падаўлена, шэраг яго герояў, як Кастусь Каліноўскі і Антон Мацкевіч, пакараны смерцю. Але яно заклала падмурак для будучага вызвалення народаў, бо гэта было найбуйнейшае паўстанне, якое знайшло падтрымку міжнароднай грамадскай думкі. Падзеі насілі характар партызанскай вайны, у ходзе якой адбылося каля 1200 баёў і сутычак. Усё скончылася разгромам паўстанцаў, некалькі дзесяткаў тысяч з якіх загінулі ў баях, каля 1000 былі пакараны смерцю, каля 38 тысяч былі асуджаны на катаргу або сасланы ў Сібір, каля 10 тысяч эмігрыравалі. Расійскія атрады Мураўёва, якія ўчынілі жорсткія расправы, пацыфікавалі горад Вільню.
Вось цяпер новы расейскі імпэрыялізм прэтэндуе на здушэньне ўкраінцаў і асіміляцыю беларусаў. І вось зараз полк імя Кастуся Каліноўскага змагаецца з ім за свабоду абодвух народаў. Гісторыя мае ўласцівасць паўтарацца.
Але гэтым разам ва ўкраінскага і беларускага народаў нашмат больш шанцаў на перамогу. Расея ўжо не велічная імперыя, а стары скрыўлены хлеў, які спрабуе выдаць сябе за палац. Яе параза павінна стаць канчатковай кропкай у прэтэнзіях на панаванне над суседзямі — і ў нас ёсць гістарычны шанец паставіць гэтую кропку разам.
Віншуем з юбілеем — і натхняемся здабыткамі мінулага на будучыя перамогі.
Comments